| |
 |
 |
|
Выключэннем з'яўляюцца хіба што некалькі
работ, якія найбольш падпадаюць пад традыцыйнае вызначэнне аўтапартрэта.
На двух з іх мы бачым аўтара/мадэль у ляжачым стане. Фотаздымак пад назвай
"Наармарку. Фінляндыя, 1979 г." дэманструе верхнюю частку цела фатографа,
які павернуты тварам да камеры і глядзіць прама ў аб'ектыў; ззаду - паток
вады, што нагадвае вадаспад, зняты з вялікай экспазіцыяй. На другім здымку
змешчана ўсё цела партрэтаванага, які ляжыць на самым краі вадаспада ў
імклівых струменях вады, пільна ўглядаючыся праз яе тоўшчу ў нашыя твары.
Ілюзія сустрэчы, перакрыжавання позіркаў, вельмі характэрная для фатаграфіі,
выкарыстоўваецца тут дзеля стварэння эфекту паведамлення: цяпер будзе
цяжка пазбавіцца адчування раптоўнага, неспадзяванага ўварвання ва ўнутраны
свет партрэтаванага, і нешта значна большае, чым толькі адзінота, - бясконцасць
смутку, непазбежнасць вечнай мерзлаты - выступаюць ў гэтых работах.
Адаптаваны пераклад з англійскай мовы У.Парфянка. *
-----------------------------------
(c) Allan D. Coleman. Пераклад артыкула, змешчанага ў дацкім фатаграфічным
часопісе "Katalog" (1996, vol.8, no. 4), зроблены з дазволу рэдактара
Хенінга Хансена (Henning Hansen). Беларуская версія артыкула ўпершыню
была надрукавана ў часопісе "Мастацтва". 1997. № 12.
|
 |
 |