english |
|
|
|
||||||||||
|
| |
|
|
| |
Лі Фрыдляндэр (Lee Friedlander,
нар. 1934), які па праву лічыцца адным з класікаў сучаснай амерыканскай
фатаграфіі, зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі мастацкай крытыкі пасьля выхаду
ў сьвет яго фотаальбома "Аголеныя" ("Nudes". 1991). I кніга, і выстава
фатаграфій з той жа назвай, куды ўвайшлі здымкі аголеных жанчын, што былі
зроблены на працягу болей чым дзесяці гадоў, выклікалі вялікі рэзананс
у мастацкіх колах. Выпрацаваўшы ў 60-ых гадах свой уласны, даволі-такі
жорсткі падыход да здымкаў сцэн штодзённага вулічнага жыцьця, a таксама
звычайных людзей і іхняга атачэньня -- фактычна гэта было творчае пераасэнсаваньне
эстэтыкі фотаздымка з сямейнага альбома, -- Фрыдляндэр выкарыстаў той
жа прыём і пры здымцы аголенага цела, дабіваючыся часам ашаламляльнага
эфекту. |
| |
Lee Friedlander. Аўтапартрэт. Нью Йорк. 1968 |
![]() Lee Friedlander. З праекта "Аголеныя". |
-- Якая існуе сувязь паміж актамі
Фрыдляндэра і ягонымі іншымі найбольш вядомымі фатаграфіямі? |
![]() Lee Friedlander. З праекта "Аголеныя". |
-- Якое вашае асабістае ўражаньне
ад актаў Фрыдляндэра? |
![]() Lee Friedlander. З праекта "Аголеныя". |
--
Што, па-вашаму, зьяўляецца найбольш характэрным для гэтых актаў? |
![]() Lee Friedlander. З праекта "Аголеныя". |
Кніга "Аголеныя" стварае ўражаньне,
што Фрыдляндэр, калі пачынаў працаваць над гэтым праектам, быў пад уплывам
Уэстана (Weston) з ягонымі, так бы мовіць, класічнымі аголенымі формамі.
Аднак, здаецца, гэтая дасканаласьць яго не вельмі вабіла. Фрыдляндэр быў
зацікаўлены ў нечым больш незвычайным, у нечым больш скажоным і нават
у нейкай акрабатычнасьці поз, якія прымаюць ягоныя мадэлі. Так што час
ад часу ствараецца ўражаньне, што ён нават перабраў меру... Сярод іх ёсьць
некалькі такіх актаў, якіх я ніколі нідзе не сустракала paней, бо часткі
цела аголенай жанчыны складзены разам так дзіўна, што гэта стварае нейкія
новыя формы... Карацей кажучы, я думаю, што Фрыдляндэр адшукаў шмат новых
крыніц эмацыянальнага ў акт-фатаграфіі. I, перадусім, гэта разьмяшчэньне
аголенага цела пасярод звычайных рэчаў штодзённага жаночага туалету, пасярод
аконных жалюзі, радыятараў, розных хатніх забавак... Аголеныя Фрыдляндэра
знаходзяцца ў сваіх дамах пасярод лёгка пазнавальных штодзённых дробязяў,
гэта і дае новы эстэтычны вынік. |
| |
Lee Friedlander. З праекта "Аголеныя". |
| |
Lee Friedlander. З праекта "Аголеныя". |
| |
Мне заўсёды вельмі прыемна бачыць,
як нехта імкнецца знайсьці што-небудзь новае і нарэшце дамагаецца гэтага.
Кажуць, што ў вялікіх пісьменьнікаў ёсьць адзіная ідэя і што яны спрабуюць
раскрыць яе зноў і зноў -- і так усё сваё жыцьцё. Фатографы не вельмі
адрозьніваюцца ад пісьменьнікаў у гэтым сэнсе. Яны часьцей зьмяняюць аб'екты
сваіх здымкаў, але не свой стыль. На працягу ўсёй сваёй кар'еры Фрыдляндэр
шмат разоў мяняў свае аб'екты. Адны з іх мне падабаліся больш, іншыя --
менш. Аднак я лічу гэтую работу вельмі цікавай і думаю, што гэта цудоўна,
калі сталы чалавек прагне зрабіць нешта новае і дасягае выніку. |
| |
Lee Friedlander. З праекта "Аголеныя". |
| |
|
|