english |
|
|
|
||||||||||
|
| |
|
|
| |
Барбара Кругер (Barbara Kruger,
нар. 1945) -- вядомая амерыканская мастачка, якая працуе пераважна ў жанры
фотаінсталяцыі. Першыя адметныя ўзоры яе мастацтва -- чорна-белыя фотапостэры
з чырвонымі слаганамі, якія часта маюць дэкларатыўны характар, -- з'явіліся
яшчэ на пачатку 80-ых гадоў. Прычым мастацтва Барбары Кругер знайшло сваё
месца як у выставачных залах, так і на вуліцах гарадоў, у розных публічных
месцах. Прамы зварот -- гэта яе "інструмент", мішэнь яе зваротаў -- гэта
"мы", калектыўны суб'ект, створаны і культываваны сродкамі масавай інфармацыі.
|
![]() Barbara Kruger. Без назвы (I shop therefore I am). 1987. 280 x 284 cм. |
|
Барбара Кругер. Калі большасць
амерыканскіх гарадоў -- гэта спажыўцы культуры, то Лос-Анжэлес і Нью-Йорк
яе ствараюць, прычым не толькі культуру нацыянальную, але таксама і глабальную.
Можна жыць і ствараць выдатныя мастацкія творы дзе заўгодна, але толькі
ў гэтых двух гарадах сканцэнтраваны такі шматлікі творчы асяродак. Шмат
хто прыязджае сюды, каб выявіць сябе праз сваю працу ў мастацтве. Гэтыя
два гарады прыводзяцца ў рух каласальным запасам энергіі. І менавіта гэта
робіць іх і прыцягальнымі, і жудаснымі. [...] Сапраўды, зараз не абавязкова
жыць толькі ў Нью-Йорку. Нью-Йорк -- гэта вітрына, у той час як Лос-Анжэлес,
падобна Лондану, ператварыўся ў вялікую мастацкую школу, у горад, дзе
вельмі шмат студэнтаў, кожны з якіх, калі пашанцуе, можа зрабіцца супермодным
мастаком толькі дзякуючы станоўчай рэцэнзіі ў газеце. |
![]() Barbara Kruger. Без назвы (It's a small world, but not if you have to clean it). |
A.i.A. Усе чамусьці лічаць,
што мастак вашага ўзроўню мусіць "купацца ў грашах", а новыя работы робяцца
дзеля таго, каб іх потым прадаваць. Чаму стварэнне вашых работ абыходзіцца
дорага? |
![]() Barbara Kruger. Без назвы (Empathy can change the world). Агульны выгляд пастаяннай інсталяцы і на чыгуначнай станцыі ў Страсбурзе (Францыя). 1994 |
| |
A.i.A. Падобна на тое, што
вы ствараеце новы від партрэтнага мастацтва, у якім спалучаюцца фігуратыўнасць
і біяграфічнасць з дыскурсіўнасцю. Сёння ўсе так заклапочаны тым візуальным
вобразам, які мы ствараем сабой, што адчуваем сябе быццам бы "загорнутымі
ў выяву". Мы ператварыліся ў хадзячыя выставачныя механізмы. Прычым не
толькі знакамітасці, якія такім чынам спасцігаюць гэты свет, а ўсе мы... |
![]() Barbara Kruger. Без назвы (It's our pleasure to disgust you). Інсталяцыя ў Mary Boone Gallery, NY. 1991 |
A.i.A. Вашае мастацтва -- пра
рыторыку вобраза, пра бязлітаснасць і непастаянства слоў. Вы -- мастак
візуальных вобразаў і мастак слова. |
| |
Б.К. Разам з групай, куды ўваходзілі
архітэктар, ландшафтны архітэктар і інжынер, мы распрацавалі праект пад
назвай "Неідэальная Утопія". Мы працавалі з тым кавалкам зямлі, які належаў
музею і атачаў яго, і спрабавалі вырашыць праблему сутыкнення так званай
прыроды з так званай культурай. Мы спыніліся на распрацоўцы вонкавага
тэатра са спецыяльным праекцыйным абсталяваннем, якое ператварае адзін
з бакоў музея ў сапраўдны кінаэкран. Таксама мы выклалі на зямлі вялізную
фразу "Pictire This" ("Сфатаграфуй гэта!"). Літары былі зроблены з самых
розных рэчаў -- ад шчэбеню, асфальту і бетонных блокаў да раслінаў, камянёў
і скрыняў з пяском. Некаторыя блокі распісаны цытатамі, картай штата і
ягоным дэвізам "Быць, а не здавацца!", рознымі іншымі фразамі, якія датычаць
гісторыі і культуры, расавых праблем і тэмы ўлады; да некаторых блокаў
былі нават прымацаваны мемарыяльныя дошкі з гісторыяй Паўночнай Караліны.
|
![]() Barbara Kruger. Без назвы (Not stupid enough [Merilin Monroe]). 1997. Шоўкаграфічны друк на вініле. |
| |
A.i.A. Як вы ставіцеся да
таго, што вашыя работы робяцца часткай архітэктуры, бо сіла ўздзеяння
вашых прац зыходзіць не толькі з іх зместу і стылістычных асаблівасцяў,
але і з таго, якім чынам яны "ўбудоўваюцца" ў прастору, у архітэктурнае
асяродзе? |
Barbara Kruger. Family. Скульптурная кампазіцыя (у завершаным стане -- пафарбаваная, на п'едэстале). Mary Boone Gallery, NY. 1997 |
Мне трэба было ўразумець, як прыўнесці
навакольны свет у мае работы. Я заўсёды была "інфармаголікам": заўсёды
чытала шмат прэсы, глядзела кожную нядзелю тэлевізійныя інфармацыйна-аналітычныя
праграмы (гэта было яшчэ ў "дакабельную" эру тэлебачання) і асабліва цікавілася
тэмамі ўлады, кантролю над паводзінамі, праблемамі сексуальнасці і расавых
узаемаадносін. Я заўсёды лічыла гэта нармальным -- аглядаць навіны, прычым
не толькі, каб даведацца, як іншыя людзі ўспрымаюць свет і ў што яны вераць,
але і каб прыйсці да нейкай агульнай высновы. У дадатак да гэтага я пачала
наведваць сустрэчы, якія ладзіліся арганізацыяй "Артыстычны сход за культурныя
змены" ("Artists Meeting for Cultural Change"). У рэшце рэшт я пачала
шмат чытаць. Справа ў тым, што я не скончыла нейкага спецыяльнага коледжа
і мой школьны досвед быў даволі сціплы. Я сапраўды атрымлівала задавальненне
ад такой самаадукацыі. Я адкрыла для сябе творы Вальтэра Беньяміна (Walter
Benjamin) і Ралана Барта (Roland Barthes) і была пад моцным уражаннем.
Потым я адшукала нешта карыснае для сябе ў Паці Сміт, Івоны Райнер (Yvonne
Rainer), Сэма Фулера (Sam Fuller)... |
![]() Barbara Kruger. Без назвы (Talk about me). Інсталяцыя і слайд-праекцыя ў музеі сучаснага мастацтва ў Мельбурне, Аўстралія. 1996. |
| |
A.i.A. Як вы лічыце, ці будуць
сёння зразумелыя работы, зробленыя ў 80-ых вамі і вашымі аднагодкамі? |
| |
|
|