english |
|
|
|
||||||||||
|
| |
|
|
| |
Надзвычай асабістая
па свайму зместу, "Балада аб сексуальнай залежнасці" (The Ballad of Sexual
Dependency) уяўляе сабой візуальны дзённік жыцця Нан Голдын (Nan Goldin,
нар. у 1953 г. у Вашынгтоне, штат Калумбія). На працягу дзесяці з нечым
гадоў Нан Голдын вяла своеасаблівую хроніку свайго жыцця і жыцця сем'яў
сваіх блізкіх у Бостане, Берліне, Лондане і наваколлі Нью-Йорка, ствараючы
партрэт не толькі свайго прыватнага свету, але, у пэўным сэнсе, і партрэт
нашага часу. |
| |
*** |
| |
Nan Goldin. Аўтапартрэт |
| |
|
| |
Nan Goldin. Брайан ля тэлефана. Нью-Йорк. 1981 |
| |
Усе мы распавядаем розныя гісторыі,
якія з'яўляюцца насамрэч толькі варыянтамі таго, што некалі было, -- тое,
што захавалася ў памяці, адфільтравалася, ачысцілася, зрабілася бяспечным.
Сапраўдная памяць, якая абуджаецца пад уздзеяннем гэтых здымкаў, знітаваная
з буйнасцю фарбаў, пахаў, гукаў, з адчуваннем фізічнай прысутнасці, пругкасці
і адмысловага прысмаку жыцця. Памяць улічвае ўвесь бясконцы ланцуг нашых
стасункаў. Гісторыю перарабіць можна, а памяць -- нельга. Калі кожная фатаграфія
-- гэта гісторыя, тады сукупнасць гэтых здымкаў набліжае нас да пражывання
ўсяго жыццёвага вопыту, гэта гісторыя без канца. |
| |
Nan Goldin. Я на каленях у Брайана на маім дні нараджэння. Нью-Йорк. 1981 |
| |
Я хачу
мець сілы, каб зведаць усё цалкам, без якіх-небудзь абмежаванняў. Людзі,
апанаваныя ўспамінамі свайго жыццёвага шляху, звычайна навязваюць сабе
жорсткую самадысцыпліну. Я хачу і кантраляваць сябе, і адначасова быць
непадкантрольнай. Дзённік -- гэта мая форма кантролю над сваім жыццём.
Ён дазваляе мне няспынна фіксаваць кожную дэталь. Ён дапамагае мне памятаць. |
| |
Гэта гісторыя ўзноўленай сям'і, у
якой няма традыцыйных роляў. Маёй любімай у дзяцінстве кнігай была "Моцны
вецер на Ямайцы" Рычарда Х'юза (Hughes), у якой група дзяцей адлучана
ад бацькоў і ўтрымліваецца піратамі. Бацькі, зразумела, моцна занепакоены
з прычыны знікнення сваіх дзяцей і ўяўляюць сабе, што дзеці вельмі па
іх сумуюць. На самай жа справе дзеці толькі зрэдку згадваюць пра іх. Дзеці
хутка прыстасоўваюцца да новай рэчаіснасці і ў захапленні ад прыгод іхняга
новага жыцця. |
| |
Nan Goldin. Кукі ў бары на Тын Пэн Элі. Нью-Йорк. 1983 |
| |
У маёй сям'і сяброў ёсць жаданне блізкасці,
характэрнай для сапраўднай, кроўнай сям'і, але ёсць і жаданне чагосьці
больш нявызначанага -- неакрэсленасці роляў. Гэта даволі працяглыя ўзаемаадносіны.
Людзі адыходзяць, потым вяртаюцца назад, усё адбываецца без канчатковага
разрыву блізкіх адносінаў. Нас злучае не роднасць па крыві, не агульны
дах над галавой, а агульная мараль, неабходнасць пражыць кожны момант
спаўна, нявер'е ў будучыню, шанаванне сумленнасці, патрэба скасоўваць
розныя абмежаванні і, нарэшце, агульная гісторыя. Мы вядзём нашае жыццё
без абмеркаванняў, але з узаемнай прадбачлівасцю. Нам уласціва саступаць
адзін аднаму і суперажываць, што выходзіць за межы нармальнага азначэння
сяброўства. |
| |
Nan Goldin. Брайан і Нан у ложку. Нью-Йорк. 1983 |
| |
Людзі і месцы дзеяў на маіх фатаграфіях
вельмі адмысловыя, спецыфічныя, але я адчуваю, што праблемы, якія я закранаю,
маюць універсальны характар. Многія спрабуюць не пагаджацца са мной, кажучы,
што "мы на гэтых здымках непадобныя на саміх сябе, яны не пра нас". Але
такое ж сцвярджэнне будзе справядлівым для кожнага з нас. Гэтыя фатаграфіі
-- пра натуру чалавечых стасункаў. |
| |
Nan Goldin. Вяселле Кукі і Віторыя. Шлюбны пярсцёнак. Нью-Йорк. 1986 |
| |
Мяне часта палохае думка, што мужчыны
і жанчыны канчаткова зрабіліся чужымі адзін аднаму, несумяшчальна чужароднымі,
амаль як чужынцы з розных планет. Але, нягледзячы на гэта, застаецца нейкая
моцная неабходнасць жыць у парах. Нават калі суадносіны маюць дэструктыўны
характар, людзі трымаюцца разам. Гэта нейкая біяхімічная рэакцыя, гэта
стымулюе тую частку мозга, якая атрымлівае задавальненне ад кахання, гераіну
або шакаладу. Каханне можа стацца маніяй. У мяне ёсць моцнае жаданне быць
незалежнай, і ў той жа час я прагну той энергіі, якая вынікае з узаемнай
залежнасці. Гэта стварае тую напружанасць, якая здаецца мне універсальнай
праблемай, -- барацьбой паміж самастойнасцю і залежнасцю. "Балада аб сексуальнай
залежнасці" пачынаецца і заканчваецца менавіта гэтым сцвярджэннем. Сярод
самай першай серыі фатаграфій -- выява патрэсканых васковых фігур у Коні-Айлэндскім
музеі: герцаг і герцагіня віндзорскія, своеасаблівы сімвал рамантычнага
ідэалу. У фінале -- фотаздымак памерлай пары каханкаў, якія навечна спляліся
ў сваіх апошніх абдымках. А паміж гэтымі пунктамі адліку -- здымкі, у якіх
я намагаюся зразумець, чаму жыццё ў пары такое цяжкае. |
| |
Nan Goldin. Кукі і я псля таго, як мяне жорстка збілі. Балтымар. 1986 |
| |
Я ўбачыла, у чым міфалогія кахання
супярэчыць рэчаіснасці парных стасункаў: яна ўвекавечвае пэўнае азначэнне
кахання, што і спараджае небяспечныя спадзяванні ў людзей. Гэтая міфалогія
не зважае на амбівалентнасць, супярэчлівасць перажыванняў, якія цалкам
натуральныя для любых доўгатэрміновых узаемаадносінаў. Разыходжанне паміж
уяўленнем і рэчаіснасцю можа прывесці да адчужанасці або гвалту. |
| |
Nan Goldin. Мат і Льюіс у ванне. 1988 |
| |
|
| |
Nan Goldin. Джына на абедзе ў Бруса. Нью-Йорк. 1991 |
| |
У дзіцячым узросце нас праграмуюць
у межах палавых адрозненняў: хлопчыкі павінны быць заступнікамі, байцамі,
дзяўчынкі -- мілавіднымі, прыгожымі. Але калі мы робімся старэйшымі, то
наша свядомасць успрымае пол як нейкі выбар, як нешта падатлівае, зменлівае.
Вы можаце гуляць згодна з умовамі традыцыйнага выбару: убірацца ў нешта
неверагоднае, чапляць каханкаў, раз'язджаючы на аўтамабілі, рабіць брыдкія
жэсты або супрацьдзейнічаць гэтым ролям, дэманструючы сваю мяккасць або
грубасць у процівагу стэрэатыпам. Калі мне было 15 гадоў, ідэальным мне
здаваўся андрагенны свет, свет двухполых людзей, чый пол вызначыць немагчыма,
пакуль не апынешся з кім-небудзь з іх разам у ложку. З тых часоў я зразумела,
што пол -- гэта нешта больш глыбокае, чым стыль. Самае галоўнае для мяне
-- нанова вызначыць розніцу паміж паламі, а не пагаджацца з існуючымі азначэннямі.
Можна і надалей працягваць гульню з клішэ, але можна прыняць і альтэрнатыўны
лад жыцця, нават змяніць свой пол -- гэта для мяне з'яўляецца гранічным
актам самавызначэння. |
| |
Nan Goldin. Альф у шпітальным ложку. Берлін. 1992 |
| |
|
| |
Nan Goldin. Аманда ля люстэрка. Берлін. 1992 |
| |
|
| |
Nan Goldin. Аўтапартрэт у цягніку. Германія. 1992 |
| |
На працягу некалькіх гадоў у мяне
былі вельмі сур'ёзныя адносіны з адным чалавекам. Мы добра стасаваліся
з ім у эмацыянальным плане і не маглі існаваць адзін без аднаго. Рэўнасць
часцяком падагравала нашу палкасць. Яго ідэя ўзаемаадносінаў вынікала
з рамантычнага ідэалізму Джэймса Дына (Dean)** і Роя Орбісана (Orbison)***.
Я страсна жадала такой залежнасці, пакланення, задавальненняў, бяспечнасці,
але час ад часу мяне адольвала клаўстрафобія. Мы сталі хваравіта залежнымі
ад той колькасці кахання, якую дарыла нам гэтая сувязь. Мы былі парай. |
| |
Nan Goldin. Дэвід у ложку. Лейпцыг. 1992 |
| |
Аднойчы ноччу ён мяне жорстка, бязлітасна
збіў, амаль да крыві. Ён спаліў шмат маіх дзённікаў. Пазней я даведалася,
што ён іх чытаў. Супярэчлівасць маіх думак не адпавядала ягоным абсалютным
уяўленням пра любоўны раман. Яго канфлікт паміж жаданнем незалежнасці
і адданасцю нашым узаемаадносінам зрабіўся нясцерпным. |
| |
Nan Goldin. Жыль і Готча ў маім гатэльным пакоі. Парыж. 1992 |
| |
*** |
| |
Nan Goldin. Аманда ў саўне. Гатэль Савой, Берлін. 1993 |
| |
Праз тыдзень жалобы я стала ахвярай
спакуслівасці аднаго дарослага мужчыны. У тыя дні найвялікшага гора і
страты адначасова абудзілася і мая сексуальнасць. Нягледзячы на пачуццё
віны, якое я зведвала, страсць апанавала мяне. |
| |
Nan Goldin. Х'ю побач са сваёй карцінай. Нью-Йорк. 1995 |
| |
|
| |
"Я просто фотографирую свою жизнь". |
| |
Особенностью визуального дневника Нан
Голдин является то, что идеальное не требует для своего осуществления
преодоления повседневного, обыденного. Наоборот, повседневное становится
необходимой средой фиксирования тех смыслов, которые составляют основу
жизненного мира автора. Особенностью жизненного мира, как считает Нан
Голдин, является его абсолютность в Памяти и относительность, текучесть
в Истории, рассказе, интерпретации. Фотоаппарат является в личной биографической
практике Голдин экзистенциальным инструментом памяти. Поэтому фотосъемка
не занимает какое-то исключительное место в повседневности, не должна
быть внешней и трансцендентной акцией извлечения из повседневности некоего
экстракта, сущности, скрытого смысла. Акт фотографирования принадлежит
жизни на всех микроскопических уровнях детализации, которые он достигает.
В работе Нан Голдин присущая фотографии абстрактность, как результат сведения
образа к визуальному режиму репрезентации, компенсируется имманентной
образу точкой съемки. Речь идет не столько о физической точке, сколько
об экзистенциальной точке организации и сборки жизненного мира фотографа.
Притягательность творчества Нан Голдин связана, кажется, именно с этой
ее способностью и ее талантом реализовать свой жизненный мир в фотографическом
опыте не покидая этого мира. Это позволяет ей критически отзываться о
вуайеристских техниках в фотографии, но одновременно требует осторожности,
мягкости и настойчивости в ведении своих "дневниковых записей". |
| |
|
|