english |
|
|
|
||||||||||
|
| |
Желание
невидимого. Стратегии сюрреалистической фотографии на западе. Ольга КОПЁНКИНА
|
| |
Чым бліжэй да 125-ай гадавіны з дня
нараджэння Яна Булгака, тым больш відавочнымі робяцца спробы "прыватызаваць"
культурную спадчыну знакамітага майстра фатаграфіі, які адзін з першых
на абшарах Усходняй Еўропы асэнсаваў фатаграфію як самастойны, паўнавартасны
від выяўленчага мастацтва. Адны заўзятыя гісторыкі мастацтва спяшаюцца
начапіць на яго ярлык "бацькі" польскай фатаграфіі (маўляў, заснаваў Саюз
польскіх фотамастакоў, пахаваны ў Варшаве, мае польскія дзяржаўныя ўзнагароды),
іншыя не пагаджаюцца і спрабуюць зрабіць з яго ікону летувіскай фатаграфіі
(бо жыў і працаваў у Вільні больш за трыццаць гадоў). Расійцы таксама
не адстаюць: падчас апошняй (2002 г.) фотабінале ў Маскве работы Яна Булгака
былі без усялякіх каментарыяў уключаны ў зборную выставу пад назвай "Руская
прырода ў айчыннай фатаграфіі канца 19 -- пачатку 20 стст." Беларуская
мастацтвазнаўчая думка, як звычайна, захоўвае поўнае маўчанне і нават
не спрабуе асэнсаваць той уплыў, які аказаў Булгак на беларускую мастацкую
традыцыю. І дарма, бо сувязь Булгака з Беларуссю самая што ні на ёсць
кроўная: менавіта на беларускай зямлі, на Навагрудчыне, 6 лістапада (18
лістапада паволе старога стылю) 1876 г. у невялікай сядзібе 18 стагоддзя
ў Асташыне, што паблізу рэчкі Сэрвач, у сям'і Валерыя Антонія Станіслава
Булгака (з роду Сыракомляў) і Юзэфы Гаціскай (з роду Рохаў з суседніх
Міратычаў) з'явіўся на свет сын -- Ян Брунон Булгак (Jan Brunon Bulhak).
|
Ян Булгак. Фота Януша Булгака, сына Яна Булгака. Пасля 1945 |
|
На вялікі жаль, абмежаванасць крыніц
інфармацыі, дасяжных беларускаму даследчыку біяграфіі Яна Булгака, не
дазваляе з усёй падрабязнасцю рэстаўраваць жыццёвы шлях Майстра з Вільні
-- так пры жыцці называлі Булгака ягоныя калегі. Пераважная большасць
фатаграфічных арыгіналаў, рукапісаў, літаратурных твораў, што належаць
аўтарству Яна Булгака, захоўваюцца сёння па-за межамі Беларусі -- у Польшчы,
Летуве, Расіі, і па гэтых прычынах яны выведзены са сферы аналізу беларускага
даследчыка. Тая ж крытычная, гістарычная і мастацтвазнаўчая літаратура,
што час ад часу трапляе да нас, на самай справе праходзіць праз фільтр
карпаратыўных і дзяржаўных інтарэсаў і не заўсёды пакідае ўражанне шчырага,
неангажаванага даследаваня. Прыклад -- нядаўна выдадзены ў Кракаве невялікі
фатаграфічны альбом "Ян Булгак" з серыі "Польская фатаграфія", які мае
ганарлівы надпіс: "Першая апрацоўка творачасці Яна Булгака" (выдадзены
праз 50 гадоў пасля смерці мастака, якога называюць "бацькам" польскай
фатаграфіі). Уступны артыкул сп. Леха Ляховіча, у якім выказваюцца цікавыя
і вельмі слушныя мастацтвазнаўчыя думкі, што будуць цытавацца ніжэй, на
жаль, не дае аніводнага намёку на прыналежнасць творчасці Булгака культурным
спадчынам розных народаў, а не выключна толькі польскага. Словы "Беларусь",
"беларускі" або "Літва", "літоўскі" там не сустракаюцца ўвогуле! Быццам
бы сучасная Булгаку Польшча існавала на тых тэрыторыях, дзе прайшоў жыццёвы
шлях фатографа, спрадвеку... |
Ян Булгак. Вільня. Кафедральны сабор. Капліца св. Казіміра. Каля 1913 |
Ян Булгак. Вільня. Касцёл бернардынцаў. Каля 1913 |
|
Але вернемся да асобы самога Булгака,
да творцы, які жыў і працягвае сваё жыццё ў іншых вымярэннях, дзе, здаецца,
такіх праблем з вызначэннем нацыянальнай прыналежнасці проста не існуе... |
Ян Булгак. Вільня. Агульны від. 1912-16 |
|
|
Ян Булгак. Глубокае. Кляштар кармелітаў. 1912-19 (?) |
|
Усведамляючы сваю технічную недасканаласць,
Булгак выбіраецца на некалькі месяцаў у Дрэздэн, каб падвучыцца фатаграфічнаму
рамяству ў знакамітага нямецкага фатографа-партрэтыста Хуга Эрфурта (Hugo
Erfurth). Час, праведзены ў Дрэздэне, цэнтры фотатэхнічнага рамяства,
быў плённы не толькі дзякуючы набыццю грунтоўных ведаў пра мажлівасці
фатаграфічнай тэхнікі, але і дзякуючы знаёмству Булгака з эстэтычнымі
кірункамі ў развіцці фатаграфіі. Вярнуўшыся на радзіму, Булгак адкрывае
ў 1912 годзе сваю ўласную фатаграфічную майстэрню ў Вільні і, прыслухаўшыся
да сяброўскіх парад Фердынанда Рушчыца, распачынае сістэматычнае дакументаванне
помнікаў даўніны Вільні і яе наваколля. |
Ян Булгак. Крэсы. 1912-19(?) |
|
Дакументаванне помнікаў Віленшчыны,
распачатае Булгакам у 1912 годзе, было ў асноўным скончана ў 1919. Вынік
гэтай працы набыў выгляд сістэматызаванага збору з амаль што з дваццаці
альбомаў, у якіх агулам налічвалася больш за тысячу фотаздымкаў. І пазней
Булгак будзе працягваць дакументаванне помнікаў Вільні. Акрамя таго, гэтая
калекцыя будзе папаўняцца і за кошт здымак падобнага характару, якія Булгак
будзе праводзіць на тэрыторыі ўсёй тагачаснай Польшчы. |
Ян Булгак. Варшава. Рынак старога горада. 1920-39 |
|
|
Ян Булгак. Каложа. Гродна. 1920-ыя гады. З калекцыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. |
|
1919 -- 1939 гады былі часам надзвычай
інтэнсіўнай працы Булгака як на мастацкай ніве, так і на ніве тэарэтычнай,
асветніцкай, арганізацыйнай, папулярызатарскай. Пасля аднаўлення дзейнасці
Універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні Булгаку, ужо прызнанаму і ўшанаванаму
ўзнагародамі фатографу, даюць у 1919 годзе пасаду старшага асістэнта факультэта
прыгожах мастацтваў і даручаюць яму арганізацыю і кіраванне майстэрняй
мастацкай фатаграфіі пры факультэце. Па сутнасці, гэта была першая пляцоўка
на ўсёй тэрыторыі тагачаснай Польшчы, дзе фатаграфія выкладалася на акадэмічным
узроўні. Амаль што дваццацігадовая праца Булгака на гэтай пасадзе была
высока ацэнена Сенатам Акадэміі, які прысвоіў яму званне дацэнта ў верасні
1939 года, неўзабаве пасля пачатку ваенных дзеянняў. |
Ян Булгак. Вільня. Народныя кухні. Дзеці ў чаканні абеду. 1915 |
|
|
Ян Булгак. Вільня. Касцёл св. Яна. Фасад. Каля 1913 |
Ян Булгак. Крэва. 1920-ыя гг. З калекцыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. |
|
|
![]() Ян Булгак. Гродна. Касьцёл Брыгітак |
|
|
Ян Булгак. Замковый канал в Несвиже. 1930-ые (?) гг. |
|
|
Ян Булгак. Старыя могілкі ў Парахоньску. 1938 |
Ян Булгак. Вада. Пасля 1945 |
Ян Булгак. Святы крыж. 1945 |
|
|
|