english |
|
|
|
||||||||||
|
| |
Желание
невидимого. Стратегии сюрреалистической фотографии на западе. Ольга КОПЁНКИНА
|
| Усе
рэпрадукцыі фатаграфій зроблены з арыгіналаў, якія захоўваюцца ў зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Пры капіраванні выяў спасылка на іх крыніцу абавязкавая. ![]() Фатограф-пажарны Рыгор Міранскі. Пач. 20 ст. (З сямейнага архіва Глёнак, Санкт-Пецярбург.) |
Перада мною стары фотаздымак. На ім -- ваеннай выпраўкі чалавек у пажарным мундзіры і бліскучай касцы. Невялікая клінападобная бародка, пышныя вусы. Спакойны і адкрыты твар упэўненага ў сабе чалавека. Жывы і, бадай, пранізлівы пагляд цёмных вачэй. На грудзях -- узнагародныя знакі і медалі. Такім праз дзесяцігоддзі паўстае Рыгор Міранскі -- таленавіты фатограф, уладальнік фотаатэлье ў цэнтры Мінска і... прафесійны работнік пажарнай службы. |
Рыгор Міранскі, Абрам Левінман. Вуліца Хрышчэнская (цяпер Інтэрнацыянальная) у Мінску. 1896-1898. Паштовая картка. |
Рыгор Міранскі, Абрам Левінман. Вуліца Садовая (цяпер на гэтым месцы -- сквер імя Янкі Купалы) у Мінску. 1896-1898. Паштовая картка. |
|
У 19-гадовым узросце ён паступіў на
службу ў згаданае Мінскае Вольна-Пажарнае Таварыства. У 1902 г. пасля
васьмі гадоў выканання абавязкаў шараговага ахвотніка Міранскі выбіраецца
на пасаду старшыні атрада трубнікаў (НГАБ, ф. 503, воп. 1, спр. 103, арк.
3). "Найбольш смелы, дакладней сказаць, адчайны, спрытны і моцны пажарны
прызначаецца "трубнікам". Падчас пажару ён накіроўвае, куды трэба, струмень
вады, трымаючы ў руках наканечнік рукава. Яго адвага надзвычайная", --
піша ў сваім невялікім апавяданні пісьменнік Аляксандр Купрын. I такіх
адважных людзей у падначаленні Міранскага было каля 65 чалавек. |
Рыгор Міранскі. Санітарная павозка. Дата здымкі невядомая. |
Рыгор Міранскі. Санітарная павозка. Фрагмент. |
|
На жаль, невядома, дзе і калі ён вучыўся
мастацтву фатаграфіі, але ў 1896 г. пасля ўсіх неабходных праверак разам
з кампаньёнам Абрамам Левінманам атрымлівае дазвол мінскага губернатара
на адкрыццё ўласнай фатаграфічнай установы (пасведчанне № 4037/91 ад 18.11.1896
г. -- НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 6600, арк. 1). Згодна з гэтым дакументам
яна размясцілася па адрасу: Мінск, вуліда Губернатарская (цяпер -- вуліца
Леніна), дом Ярохавых. Аднак ужо праз два гады, у снежні 1898 г., Міранскі
вырашае працаваць самастойна (Левінман адкрывае ўласнае фотаатэлье па
Петрапаўлаўскай вуліцы, у доме Лесніка). Смелае рашэнне, бо канкурэнцыя
сярод мінскіх фатографаў была сур'ёзная. У Мінску, дзе паводле перапісу
насельніцтва 1897 г. пражывала 90,9 тысячы чалавек, на 1 кастрычніка 1898
г. налічвалася 11 фотамайстэрняў. А гэта для правінцыйнага горада колькасць
унушальная. |
Рыгор Міранскі. Вул. Губернатарская, дом Курлянда ў Мінску. Цэнтральная фатаграфія Рыгора Міранскага. Пач. 20 ст. Фотарэпрадукцыя з паштовай карткі. |
|
Некаторы час -- з 28 чэрвеня 1901 г. па сакавік 1902 г. -- Міранскі быў ўладальнікам фатаграфічнага салона ў Слуцку, а потым перадаў яго свайму былому мінскаму кампаньёну Левінману (НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 7284, арк. 1). |
Рыгор Міранскі. 35-ы юбілей Вольнага пажарнага таварыства. Начальнік таварыства сп. Глінка П. В. раздае ўзнагароды дружыннікам. Мінск. 6 жніўня 1911 г. |
На адным з іх -- будынак галоўнага пажарнага дэпо на Нова-Раманаўскай вуліцы. Дата здымкі -- 6 жніўня 1911 г. -- дзень, калі ў Мінску святкавалі 35-ыя ўгодкі Вольна-Пажарнага Таварыства. На невялікай, чыста прыбранай пляцоўцы -- пастроеныя "ў карэ" пажарныя. 3 процілеглага боку стаяць музыканты, сцяганосцы і проста цікаўныя гараджане. У самым цэнтры гэтага жывога чатырохкутніка і разгортваецца асноўнае дзейства. Пад гукі духавога аркестра, у прысутнасці губернатара і іншых высокапастаўленых асоб старшыня ахвотнікаў Пётр Глінка праводзіць урачыстую працэдуру ўзнагароджання сваіх калег-пажарных. У глыбіні здымка -- маса адметных дэталяў: дзеці, жанчыны ў розных позах, разнастайныя трэніровачныя прылады, часткі пажарнага абозу. Усе гэтыя элементы ствараюць лёгкі, недакучлівы фон, эфект асабістай прысутнасці ў часе, робяць здымак натуральным, жывым, "дзейным". Здаецца, зараз усе фігуры на ім ажывуць і пачнуць рухацца. |
![]() Рыгор Міранскі, Абрам Левінман. Дом мінскага дваранства ў МІнску. 1896-1898. |
|
Былі ў майстра і работы на іншыя тэмы.
Збераглася, напрыклад, рэпартажная фатаграфія медыцынскага персаналу перасовачнага
ваенна-санітарнага шпіталя ў Мінску (1915 г.). |
![]() Рыгор Міранскі. Ваенны шпіталь у Мінску. 1924. |
|
Асаблівыя абставіны спрычыніліся да
серыі фатаграфій з выявамі разбураных падчас польскай акупацыі будынкаў
у беларускіх гарадах і мястэчках. Вельмі верагодна, што яны разам з іншымі
экспанатамі дэманстраваліся на Першай Міжнароднай выставе супрацьпажарных
і выратавальных сродкаў, якая адбылася 11 -- 20 ліпеня 1925 г. у Зальцбургу
(Аўстрыя), ці былі зроблены для яе, Дарэчы, як было адзначана ў рапарце
Ф.Готліба, які прадстаўляў беларускія экспанаты на гэтай выставе, ніхто,
акрамя Беларусі, не паказаў вайну як прычыну ўзнікнення пажараў. |
Рыгор МіранскІ. Вуліца Слуцкая ў Койданаве. 1925. |
|
У Аўстрыі беларускія экспанаты карысталіся
поспехам і літаральна "прыцягвалі ўвагу наведнікаў з першага погляду сваім
асаблівым спосабам паказу", -- чытаем у справаздачы Ф.Готліба (там сама,
арк. 171). |
Рыгор Міранскі. Сям'я Пуліхавых. Злева направа: Мікалай Пятровіч, Павел Пятровіч, Яўгенія Пятроўна (браты і сястра рэвалюцыянера-эсэра Івана Пятровіча Пуліхава), Пётр Мацвеевіч (іх бацька). Пасля 1908. |
|
Апошнія звесткі пра Міранскага мы
сустракаем у справаздачы пра святкаванне 50-годдзя Мінскай гарадской пажарнай
каманды ў 1926 г. (Звезда. 1926. № 200.). У артыкуле паведамляецца, што
за шматгадовую і сумленную службу памочнік старшыні каманды Рыгор Абрамавіч
Міранскі ўзнагароджваецца сярэбранай каскай і яму прысвойваецца ганаровае
званне "Герой працы". |
Партрэт Мікалая Аляксеевіча Вайнштэйна і хроснай (?) Марыі Паўлаўны. Паміж 1902 і 1908 гг. |
![]() Партрэт невядомага. |
![]() Партрэт невядомай пары. |
![]() Партрэт невядомай. |
|
![]() |
![]() |
![]() |
| Адваротныя
бакі паспарту фотаздымкаў Рыгора Міранскага. |
|
|
|