english |
|
|
|
||||||||||
|
| |
Желание
невидимого. Стратегии сюрреалистической фотографии на западе. Ольга КОПЁНКИНА
|
| Усе фотаздымкі, рэпрадуктаваныя ў артыкуле, са збору Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Пры капіраванні спасылка на крыніцу фотавыявы абавязковая! |
Гаворку пра заснавальнікаў фатаграфіі ў Мінску пачнём
з Антона Прушынскага. Дакументальныя
звесткі пра яго мы знайшлі не толькі ў "Фотографической иллюстрации" (№
8 -- 9 за 1863 год). У запісцы паліцмайстра ад 17 лістапада 1861 г., накіраванай
мінскаму губернатару, паведамляецца, што ў мінскім рымска-каталіцкім кафедральным
касцёле адбудзецца набажэнства ў памяць пачатку польскага паўстання 1831
г., і "что для отыграния обедни сей фотограф Прушинский заговорил здешнюю
городскую музыку, уплатив содержателю оной деньги" (НГАБ, ф. 295, воп.
1, с. 1405, арк. 164). На гэтым набажэнстве быў прапеты рэвалюцыйны гімн
і прачытана малітва "за усопших братий". Такім чынам, дакументальна пацвярджаецца
факт існавання ў Мінску фотамайстэрні Прушынскага яшчэ ў 1861 годзе. З
гэтага ж паведамлення зразумела, якіх поглядаў трымаўся фатограф. Менавіта
Прушынскі з'яўляецца аўтарам знакамітага фотапартрэта беларускага пісьменніка
Вікенція Дуніна-Марцінкевіча, што выкананы найхутчэй да 1863 г. На ім
пісьменнік апрануты ў чамарку -- вопратку з саматканага шэрага сукна з
цёмнымі палосамі на грудзях, вельмі папулярную сярод паўстанцаў. "Гэта
быў не проста здымак, -- піша гісторык Г.Кісялёў, -- а здымак-сімвал,
сімвал далучэння да перадавых ідэй эпохі, да вызваленчага руху" (Кісялёў
Г. Імгненне і вечнасць // Мастацтва Беларусі. 1984. № 6.). |
Невядомы фатограф. Мінск. Саборная плошча. (Колішняя ўласнасць Беларускага музея ім. І.Луцкевіча ў Вільні). 1860-ыя гады. 6,4 х 10; 5.7 х 8.9. |
Невядомы фатограф. Мінск. Вуліца Хрышчэнская з відам на Дамініканскі касцёл. (Колішняя ўласнасць Беларускага музея ім. І.Луцкевіча ў Вільні). 1860-ыя гады. 6,3 х 9,9; 5,8 х 8,5. |
|
У гэтым жа нумары "Фотографической
иллюстрации" быў змешчаны найбольш ранні з вядомых фотаздымкаў Мінска.
I зрабіў яго хутчэй за ўсё менавіта Якаў Брафман. Бо ў часопісе, рэдактар
якога П.Архангельскі быў расійскай арыентацыі (а гэта легка адчуваецца
нават у словах прыведзенага ўрыўка), фотаздымак прыхільніка палякаў Прушынскага,
тым больш арыштаванага за ўдзел у паўстанні, проста не быў бы апублікаваны
з палітычных матываў. |
![]() Вікенці Барэці. Хрэсны ход у памяць першаасветнікаў славянства св. Кірылы і Мяфодзія. 1885 г. Дар музею ад сп. Байкова (23.ХІІ.1932 г.). 24,6х28,3; 15.3 х 21,3. |
|
|
Рыгор Міранскі. Будынак Мінскіх губернскіх прысутных месцаў. Пач. XX ст. 21.5 х 25.7; 16.3 х 20.1. |
Памякчэнне сітуацыі адбылося ў 1870-ых гадах. Быў адменены грашовы залог, але ўлады па-ранейшаму збіралі звесткі пра палітычную добранадзейнасць фатографаў. Каб адкрыць фатаграфію, неабходна было звярнуцца па дазвол да мінскага губернатара. Ён, у сваю чаргу, накіроўваў запытанні старшыні губернскага жандарскага ўпраўлення, пракурору акруговага суда, паліцмайстру. Прычым паліцмайстар запаўняў спецыяльную анкету, якая складалася з 15 пытанняў, сярод якіх былі такія: дзе жыў і чым займаўся просьбіт апошнія тры гады; ці няма сярод яго сваякоў або блізкіх знаёмых асоб паднаглядных ці тых, што знаходзяцца на якім-небудзь падазрэнні ў паліцыі; ці не судзіўся просьбіт; ці не быў заўважаны ў палітычнай і маральнай нядобранадзейнасці; ці не заўважалася ў просьбіта якіх-небудзь падазроных "сборищ или сходбищ"; ці зручна для назірання размешчана памяшканне, дзе просьбіт мяркуе займацца фатаграфічнай справай (НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 6244а, арк. 4 адв., 5). I калі адозвы адказных асоб былі станоўчыя, губернатар выдаваў просьбіту спецыяльнае пасведчанне. Гэта -- пры ўсім тым, што працэдура ў цэлым спрасцілася: дазвол не трэба было ўзгадняць з міністрам унутраных спраў у Санкт-Пецярбургу.
|
Майсей Напельбаум. Дом Мінскай гарадской думы і ўправы на рагу Губернатарскай і Юр'еўскай вуліц. 1896-1910. 28 х 43; 15.4 х 21.2. |
|
|
![]() Ізраіль Метар. Урок гімнастыкі ў зале Мінскай Марыінскай жаночай гімназіі. 1914 г. 11.9 х 16.3. |
|
У канцы XIX -- пачатку XX ст. у Мінску
працавалі: |
| |
![]() Леў Эпштэйн. Партрэт невядомага святара. Пач. XX ст. 16.2 х 10,9; 13.3 х 10.4. |
![]() Майсей Страшунер. Партрэт Ксеніі і Антаніны Ястрэмскіх. 1890-ыя гады. 16.2 х 10.2; 13.4 х 10.1. |
|
|
|
| |
![]() Майсей Напельбаум. Партрэт Івана Метліна, адваката кантрольнай службы Лібава-Роменскай чыгункі. 1910. 16.2 х 10.5; 14 х 10.1. |
![]() Майсей Страшунер. Партрэт Марыі Афанасьеўны Багдановіч. 1896 г. 10.7 х 6.5; 9.6 х 6.1. |
|
|
|
| |
![]() Ізраіль Метар. Партрэт Ксеніі Бутнікавай, гімназісткі Мінскай Марыінскай жаночай гімназіі. 1914г. 10.8х7; 9.1 х 6.2. |
![]() Майсей Напельбаум. Партрэт Аляксандры Дашкевіч, выкладчыцы рукадзелля Прыватнай жаночай гімназіі Рэйман. Каля 1910 г. 16.5 х 10.5; 13.6 х 9.6. |
|
|
|
| |
![]() Ізраіль Метар. Партрэт выкладчыцы геаграфіі і натуральнай гісторыі Мінскай жаночай гімназіі. Імя невядомае. 1908 г. 10.5 х 6.4; 9.1 х 6.1. |
![]() Элья і Янкель Берманы. Партрэт Мікалая Івіцкага, выкладчыка матэматыкі Мінскай жаночай гімназіі. 1908 г. 16,3 х 10,8; 13.7 х 9.6. |
|
|
|
| |
![]() Элья і Янкель Берманы. Партрэт Віктара Чорназатоненкі, выкладчыка рускай мовы і літаратуры Мінскай жаночай гімназіі. 1908 г. 11.1 х 7; 9.2 х 5.9.5 |
![]() Леў Эпштэйн. Партрэт А. Прывалавай. 1908г. 11 х 7; 8.8 х 5.9. |
|
|
|
Леў Эпштэйн. Партрэт Вольгі Ястрэмскай. 1913 г. 22.9 х 15.3; 13.1 х 9. |
|
|
|